Дзяржаўная ўстанова адукацыі

"Цудзенішскі вучэбна-педагагічны

комплекс яслі-сад сярэдняя школа"

 

Сімволіка

 

Наш герб  

 

Герб нашай школы просты

    і складаны,

Мы ганарымся вельмі ім.

І зразумець вам дапаможам

Мы гэтым вершам, што зачым.

 

Раскрыта кніга - сімвал ведаў,

Пачатак усіх зямных дарог.

Тут мудрасць чэрпаем з сябрамі,

Каб смела выйсці за парог.

 

Нам сонца з неба промні пасылае,

Крыніца света, цеплыні.

Пад іх далоні падстаўляем,

Узяць мы хочам дабрыні.

 

Тут наша кветка закрасуе,

Напоўніць сэрцы хараством.

З навукай кожны пасябруе

Пад школы роднае крылом.

 

На гербе сіні - гэта мора

Тых ведаў, што мы тут бяром.

А колер белы - гэта доказ

Таго, што дружна мы жывём.

 

Зялёны - сімвал працалюбства,

Любові да прыроды і зямлі.

Чырвоны - напамін аб тым,

Дзе нарадзіліся, раслі.

Гімн

 

 Мелодыя на матыў песні

 з к-ма “Гардемарины, вперёд!"

 словы І.І.Літвіновіч

 

Наша школа, наша школа -

ангел ты дзіцячых год.

Многа школ на свеце гэтым -

Наша лепшая, што ёсць.

Тут мы вучымся, сябруем,

Радасць, гора - папалам

Мы пра добрае мяркуем

І прыемна жыць тут нам.

Прыпеў:

Спяём, як мы вучыцца хочам,

Многа ў жыцці сваім дабіцца,

І дружна ў нашай школе жыць,

І дружна ў нашай школе жыць,

І стаць дастойнымі імкнуцца.

 

Абяцаем гонар школы

Мы заўсёды бараніць

І настаўнікаў выдатных

Нам ніколі не забыць.

Берагчы навекі будзем

Кожны ў памяці сваёй,

Нашу школу, нашу дружбу,

Назаўжды бяром з сабой.

Прыпеў.

(паўтор 1 слупка)

НАЦИОНАЛЬНЫЙ ФОНД ПОДГОТОВКИ КАДРОВ. ИНФОРМАТИЗАЦИЯ СИСТЕМЫ ОБРАЗОВАНИЯ.
Сайт сделан по технологии "Конструктор школьных сайтов".