Дзяржаўная ўстанова адукацыі

"Цудзенішскі вучэбна-педагагічны

комплекс яслі-сад сярэдняя школа"

 

Калейдаскоп школьнага жыцця

      - Самая цудоўная і доўгачаканая пара – лета. Час адпачынку і гульняў. Правесці гэты час з карысцю? Як? Дзе? З кім? Канечне ж  - у школьным аздараўленчым лагеры “Брыганціна”!  Тут усе твае сябры, ды   і настаўнікі не задаюць дамашнія заданні, а дапамагаюць арганізаваць наш  адпачынак.  Нас два атрады (лепш сказаць  “экіпажы”, бо мы сапраўды за 3 тыдні сталі, нібы мічманамі і юнгамі на нашым караблі”Брыганціна”). Мы не проста бавілі свой  час, мы спаборнічалі,  удзельнічалі ў  разнастайных конкурсах. Свае дасягненні(зорачкі рознага колеру) адзначалі на карце “Марское падарожжа”. Кожны знайшоў тут занятак па свайму густу: хтосьці праявіў сябе як мастак, іншы –  як артыст або спявак, былі і фларысты, і спартсмены. Увесь час за намі сачылі нашы талісманы –марачка і марак. Але не толькі гульні і забавы запаўнялі наш час: падчас мерапрыемстваў мы даведаліся многа новага,  працавалі  над добраўпарадкаваннем тэрыторыі, даглядалі помнік, аказвалі дапамогу пажылым людзям. Цікавымі былі  экскурсіі. У наступным годзе абавязкова адпачывайце ў нашым лагеры! Фотаальбом

  

    - з 24.04 па 29.04 у школе працаваў аздараўленчы лагер "Здаравячок". Фотаальбом

 

    -   В нашем учреждении образования с 17 по 21 марта прошла неделя математики.

          Учащиеся старших классов провели информационные тематические часы в 5-7 классах по теме «Математика вокруг нас». Очень интересным и познавательным для семиклассников оказалось «Путешествие по времени», которое провели ученицы 10 класса: Борковская Марина, Сидоревич Анастасия.

        Напряжённая и упорная борьба разгорелась между классами в интеллектуальной игре «Что? Где? Когда». С минимальным разрывом в один бал первое место досталось учащимся 10 класса.

        Особенным и интересным было математическое шоу-представление с фокусами и гаданиями на квадрате Пифагора. Учащиеся 9 класса Андриевский Евгений и Антонович Игорь продемонстрировали свою феноменальную память по угадыванию многозначных чисел, а учитель математики Каминская Т. Б. гадала учащимся по формуле Пифагора, раскрывала их характер, особенности здоровья, склонности к наукам, величину биополя и даже связь …. с космосом.

        На протяжении недели математики каждый класс выпустил настенную газету под названием «В контакте с математикой». Все газеты были подготовлены в стиле личной компьютерной странички. Первое место занял 10 класс.

         А вот массово и азартно прошёл чемпионат школы по  игре «Так-тикль». В игру были вовлечены все учащиеся 5-9 классов. Звание чемпиона школы по этой игре заслуженно и с большим отрывом от других участников игры получила ученица 8 класса  Боярович Сабина.

     На неделе математики прошёл школьный этап республиканского этапа международного математического конкурса «Кенгуру-2014» и 3 этап дистанционной олимпиады «Школа точных наук». В «Кенгуру-2014» процент участия был достаточно высоким, т.е. 24%.

        Неделя математики прошла интересно, познавательно, массово и содержательно.Чем быстрее и изобретательнее действует ум, тем успешнее идут дела. Интересных мероприятий, математических игр, интеллектуальных заданий на неделе математики было достаточно. Надеемся, что они помогут стать нашим учащимся сильнее и увереннее в жизни. Фотоальбом

 

     - Якая прыгожая, мілагучная, мяккая і ў той жа час яскравая, звонкая, моцная, поўная наша мова. На кожны выпадак знойдзецца ў ёй і патрэбнае слова, і трапны фразеалагізм. На гэтай мове размаўлялі нашы дзяды і прадзеды, за яе змагаліся нашы продкі. Толькі гэтую мову мы можам назваць роднай, бо гэта мова нашай зямлі, нашых рэк, азёраў і лясоў. Але зараз беларуская мова пакрыху забываецца, “губляюцца” асабістыя словы, усё радзей чуеш яе на вуліцах…

         Каб прывіць вучням цікавасць і любоў да роднай мовы, у нашай школе з 17.02 па 22.02 прайшоў тыдзень беларускай мовы і літаратуры. Вучні 11 класа падрыхтавалі і правялі тэматычныя інфармацыйныя гадзіны ў 5-10 класах  “21 лютага – Міжнародны дзень роднай мовы”

     Для самых маленькіх удзельнікаў, вучняў трэцяга і чацвёртага класаў, вучнямі 10 класа  падрыхтавана і праведзена  гульня “Лепшы знаўца беларускай мовы”.  Вучні пятага і шостага класса прынялі  ўдзел у вусным часопісе Я люблю цябе, роднае слова”.     Вучням сёмага і восьмага класаў была прапанавана  гульня   “КВіЗ юных філолагаў ”.   У інтэлектуальнай гульні “Літаратурны рынг” паказалі свае веды  вучні 9-11 классаў.

        Вучні  3-8 класаў  ўдзельнічалі ў  конкурсе малюнкаў “Мой родны кут, як ты мне мілы!”

Вучні школы прынялі актыўны ўдзел у рэспубліканскім конкурсе па беларускай мове і літаратуры “Буслік”.

        Прайшла  акцыя “Не проста ў словы я гуляю – на роднай мове размаўляю”

        Як бачым, для кожнага з вучняў знайшлося нешта сваё, тое, што ён запамятае надоўга з гэтага тыдня. Спадзяёмся,  што праца  настаўнікаў не была марнай, і, калі-небудзь беларуская мова зноў стане па-сапраўднаму роднай усім беларусам. Фотаальбом

     

       - з 23 верасня па 28 верасня 2013 года прайшоў тыдзень прававых ведаў. У межах тыдня прайшлі класныя гадзіны і гадзіны інфармавання. Адбылася сустрэча з участковым інспектарам па справах непаўналетніх Станкевіч Галінай Багданаўнай. 28. 09 прайшоў дзень абароны дзяцей ад дарослых. Педагогам-псіхолагам Балуна Аленай Віктараўнай выпушчаны буклет для бацькоў "Откажись от насилия!". Вучні старэйшых класаў прынялі ўдзел у выпуску флаераў "Мы не такие уж плохие". Флаеры

 

       - з 10 верасня па 10 кастрычніка ў межах месячніка псіхалагічнага здароўя проўдуць наступныя мерапрыемствы: кансультацыі для бацькоў "Наша дружная сям'я", акцыя "Я люблю жыццё", пройдуць класныя гадзіны і гадзіны інфармавання пад дэвізам "Мы выбіраем жыццё". Педагог-псіхолаг прапануе наведаць заняткі "Як перажыць крыўду", для вучняў 2-4 класаў "Вместе весело шагать", для вучняў 5-8 класаў "Я і мой клас", для вучняў 9-11 класаў "Сакрэты эфектыўных зносін". Псіхолаг прапануе

  •  

 

      

НАЦИОНАЛЬНЫЙ ФОНД ПОДГОТОВКИ КАДРОВ. ИНФОРМАТИЗАЦИЯ СИСТЕМЫ ОБРАЗОВАНИЯ.
Сайт сделан по технологии "Конструктор школьных сайтов".