Дзяржаўная ўстанова адукацыі

"Цудзенішскі вучэбна-педагагічны

комплекс яслі-сад сярэдняя школа"

 

Гісторыя школы

      7 лістапада 1880 года ў Цудзенішках аткрыта царкоўна-прыхадская школа, першым настаўнікам у якой з'яўляўся К. Лечыцкі. Першы будынак, дзе знаходзілася школа, не захаваўся. У 1906-1912 гадах настаўнікамі працавалі спачатку Лебедзеў, а затым Бекеш. У школе былі чатыры класы, заняткі пачыналіся ў лістападзе і заканчваліся 1 красавіка, толькі вучні чацвертага класа вучыліся да 15 мая. Экзамены здаваліся ў в. Лоша, куды збіраліся вучні навакольных школ і прыязджалі экзаменатар і інспектар.

                                                                                Святочная лінейка. Выступае

                                                                                дырэктар школы Скробаў К.М.

 

      Навучанне да 1917 года вялося на рускай мове. Выкладаліся чытанне, чыстапісанне, арыфметыка. Для дзяўчынак абавязковым прадметам былі спевы, хлопчыкі ў гэты час займаліся фізкультурай або працавалі. Спачатку вучні пісалі на грыфельных дошках (памерам са школьны сшытак). А пасля таго, як вывучвалі ўсе літары, пісалі ў сшытках. Два разы ў тыдзень прыходзіў бацюшка і выкладаў Закон Божы. Час ад часу вучняў вадзілі ў царкву, дзе яны спявалі царкоўныя песні. Пасля далучэння да Польшчы выкладанне было пераведзена на польскую мову. Адначасова з вывучэннем агульнаадукацыйных прадметаў, вялікая ўвага надавалася прафесійнаму навучанню. У 1939-1945 гадах загадчыкам школы працаваў Юзаф Шкальніцкі.

                                                                                       На ўроку біялогіі.

                                                                                       Настаўнік Плотнікаў М.В.

 

       У 1945 годзе дырэктарам школы стаў М.С. Алейнікаў, а настаўнікам працаваў П.А. Блажэвіч. У 1948 годзе школа стала сямігадовай. З 1950 года дырэктарам працаваў А.П. Бумажкоў (родны брат Ц.П. Бумажкова, першага Героя Савецкага Саюза сярод партызан), завучам - В.Р. Якаўцоў, настаўнікамі - В.А. Аўсюкевіч,      В.І. Гулецкая, Л.М. Века (Якаўцова).

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

                                                  На ўроку.

                                        Настаўнік Макарэвіч Р.А.

 

              Скробаў К.М.

                                 

        У 1956 годзе быў адкрыты восьмы клас. Усё сваё жыцце прысвяцілі школе настаўнікі В.А. Аўсюкевіч, Л.М. Якаўцова, Н.С. Сасім, А.М. Скро-  бава, М.В. Плотнікаў, Р.А. Макарэвіч, М.І. Пяткевіч, В.А.Гнюсевіч.

     У 1967 годзе быў узведзены новы двухпавярховы будынак школы. З 1957 года дырэктарамі школы працавалі К.М. Скробаў, У.В. Гусь,         У.А. Савіцкі, П.В.Шакола.

 

Новы будынак школы.

Святочная лінейка, прысвечаная дню Перамогі

  

    З 1999 года дырэктарам школы працуе Святлана Вячаславаўна Савіцкая. У 2007 годзе школа рэарганізавана ў вучэбна-педагагічны комплекс.

НАЦИОНАЛЬНЫЙ ФОНД ПОДГОТОВКИ КАДРОВ. ИНФОРМАТИЗАЦИЯ СИСТЕМЫ ОБРАЗОВАНИЯ.
Сайт сделан по технологии "Конструктор школьных сайтов".